Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Гучы ў вяках беларускае слова

“Гучы ў вяках беларускае слова” пад такім дэвізам прайшоў Дзень роднай мовы ў школе, які атрымаўся змястоўным і насычаным. У фае была арганізавана кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, для вучняў 1-4 класаў былі прадэманстраваны беларускамоўныя мультфільмы, сярод вучняў 5-7 класаў прайшла пазнавальная гульня-віктарына «Гаворым па-беларуску», у ходзе якой удзельнікі каманд з натхненнем выконвалі заданні, паказвалі свае веды, уменне выходзіць са складаных сітуацый, актыўна адказвалі на шматлікія пытанні віктарыны. Мілагучнае, звонкае беларускае слова гучала з вуснаў вучняў 8-11 класаў падчас чытання вершаў беларускіх паэтаў.

Дзеці яшчэ раз упэўніліся ў тым, наколькі багатая, мілагучная і прыгожая наша беларуская мова.

І, хочацца спадзявацца, што праведзеныя мерапрыемствы, паспрыялі развіццю цікавасці, павагі да роднай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры і мастацтва.