Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.24

Дзень роднай мовы

«Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску» - пад такім дэвізам 21 лютага ў  школе прайшоў Дзень роднай мовы. Пачаўся ён з урачыстай лінейкі, на якой гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў. На працягу дня вучні выконвалі цікавыя заданні, разгадвалі рэбусы, шукалі моўныя з'явы, параўноўвалі і супрацьпастаўлялі, тлумачылі разнастайныя паняцці з «воблака слоў», а на перапынках слухалі беларускія песні, пад якія многія дзеці нават танцавалі. Сярод школьнікаў пачатковых классаў прайшоў конкурс «Ведай роднае слова», а з вучнямі 5-11 быў праведзены турнір знаўцаў «Залацінкі роднай мовы». Пераможцы конкурсаў былі адзначаны граматамі. На другім паверсе школы была арганізавана кніжная выстава «Вітаю цябе, беларуская мова», а на першым - выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Прыгажосць праз вякі». Навучэнцы прадэманстравалі свае веды па беларускай мове, змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы.