Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Умовы прыёму ў першы клас

У першыя класы прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня споўніцца 6 год. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дапускаецца прыём у 1 клас дзіцяці, якому 6 гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня бягучага года. Для залічэння бацькі (законныя прадстаўнікі) падаюць наступныя дакументы:

- медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал і копія);
- заява бацькоў;
- пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месцажыхарства.
Прыём навучэнцаў у 2-9, 11 класы ажыццяўляецца пры прадастаўленні наступных дакументаў:

- заява на імя дырэктара школы;
- асабістая справа вучня, у якім гадавыя адзнакі і адзнака аб выбыцці з школы завяраюцца пячаткай і подпісам дырэктара школы, з якой выбыў вучань;
- табель паспяховасці з выпіскай бягучых і чвэрць адзнак, завераная пячаткай школы (пры пераходзе вучня на працягу навучальнага года);
- пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месца жыхарства.

Пры пераходзе на працягу года навучэнцаў 10-ых класаў у школу прадастаўляюцца названыя дакументы, а таксама пасведчанне аб атрыманні навучэнцамі базавай адукацыі.
Для паступлення ў 10 клас навучэнцаў, якія навучаліся ў дадзенай школе, неабходныя наступныя дакументы:
- заява на імя дырэктара школы;
- пасведчанне аб базавай адукацыі.

Для навучэнцаў, якія прыйшлі з іншых школ, дадаюцца:
- асабістая справа вучня;
- медыцынская карта;
- пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месца жыхарства.

Школа не перашкаджае пераходу навучэнцаў у іншыя школы (установы), якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Дакументы (асабістая справа навучэнца, медкарта) выдаюцца згодна з заявамі бацькоў навучэнцаў у наступным парадку (калі пераход не абумоўлены выездам за межы горада, краіны):

- на аснове заявы бацькоў навучэнца (з адзнакай бібліятэкі аб здачы навучэнцам кніг і падручнікаў) выдаецца асабістая справа навучэнцаў;
- пасля прадастаўлення ў школу пацверджання (даведкі) аб залічэнні ў іншую школу (установа адукацыі) выдаецца медкарта.
Дзецям, якія не пражываюць у мікрараёне школы, можа быць адмоўлена ў прыёме пры несупадзенні ў вывучэнні замежнай мовы, а таксама пры адсутнасці свабодных месцаў. "Свабоднымі" з'яўляюцца месцы ў класах, якія маюць напаўняльнасць ніжэй усталяванай лімітавай нормы (у 1-4 класах - 20, у 5-11 класах-25).

Прыём у школу іншагародніх навучэнцаў, навучэнцаў, бацькі якіх не маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці свабодных месцаў ажыццяўляецца з дазволу кіраўніка ўстановы адукацыі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.