Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздача аб праведзеных у суботу мерапрыемствах

19.02.22

Суббота "Роднай мовы"

Гадзіна роднай мовы. "Музей бабуліных слоў". У суботу прайшло мерапрыемства, мэтай якога было абудзіць у дзяцей павагу да слова, імкненне захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў, выхоўваць павагу да ўсяго роднага, беларускага. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у разгадванні загадак, слухалі выразнае чытанне твораў беларускіх пісьменнікаў, пазнаёміліся з вершамі, якія сёння пакладзены на музыку і гучаць у песенным варыянце.

На пярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы сярод вучняў 6-11 классаў прайшла віктарына “Літаратурная старонка”. У ходзе мерапрыемства дзеці ўспаміналі вершы вядомых беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, беларускія прыказкі і прымаўкі, разважалі над пытаннем "Чаму неабходна ведаць сваю родную мову і ставіцца да яе з павагай?". З цікавасцю і задавальненнем удзельнікі размаўлялі на беларускай мове і адказвалі на пытанні віктарыны.