У нашай установе з шырокім размахам прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Свята пачалося з глыбокага мудрага слова Ю. Свіркі "У нас сваіх хапае слоў", які адразу нагадаў нам, наколькі багатая і мілагучная беларуская мова.
Падчас мерапрыемства дзеці:
- даведаліся пра гісторыю і карані ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы.
- з азартам удзельнічалі ў квэст-гульні і слухалі беларускія песні пра жанчын, перакладалі словы, шукалі прыметнікі і тлумачылі значэнне старадаўніх і незразумелых слоў.
- старэйшыя удзельнікі паказалі сваю эрудыцыю, разгадваючы рэбусы і запаўняючы карткі з цікавымі фактамі з жыцця беларускіх пісьменнікаў.
Вельмі цешыць, што маладое пакаленне ведае і шануе роднае слова!








